На главную |
---|
Справка
Глушанка, Васіль Сямёнавіч (доктар медыцынскіх навук ; псіхітрыя ; арганізацыя аховы здароўя ; нар. 1946) |
Нарадзіўся 11.07.1946, гар. пас. Лоеў, Гомельская вобласць. Урач-псіхіятр, арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1993).
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Лячэбная справа", 1971; ардынатура, 1973), Львоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (аспірантура, 1974), Цэнтральны інстытут удасканалення ўрачоў (Масква; дактарантура, 1992), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (спецыяльнасць "Прафесійнае навучанне", 2005).
Навуковыя інтарэсы: медыка-дэмаграфічныя працэсы; арганізацыя медыцынскай дапамогі, кіраванне, маркетынг; распрацоўка ацэначных механізмаў медыцынскага абслугоўвання насельніцтва і крытэрыяў якасці медыцынскай дапамогі ў арганізацыі аховы здароўя; даследаванне фармацэўтычнага сектара грамадскага здароўя; біямедыцынскія састаўляючыя прафесійнай этыкі ўрачоў і правізараў; здароўезберагальныя тэхналогіі ва ўмовах інавацыйнага развіцця сістэмы аховы здароўя.
Кіраўнік навукова-педагагічнай школы "Араганізацыя, кіраванне і эканоміка аховы здароўя".
Месца працы, пасада: Віцебская абласная клінічная псіханеўралагічная бальніца (1971–1975, ардынатар кафедры псіхіятрыі, загадчык аддзялення), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1975, кафедра грамадскага здароўя і аховы здароўя, з 1990 – загадчык кафедры, у 1999–2006 – дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў). Інфармацыя на 2022.
Узнагароды: нагрудныя знакі "Отличнику здравоохранения" (1982), "Отличник здравоохранения Республики Беларусь" (1999), "Выдатнік адукацыі" (2004) і інш.
E-mail: glushanko@mail.ru
Варыянтная форма
Glušanka, Vasil' Sâmënavič (нар. 1946) |
Glushanko, V. S. (нар. 1946) (англійская мова) |
Гл. таксама
Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Агульнаўніверсітэцкія кафедры |
Глушанко, Василий Семенович (доктор медицинских наук ; психиатрия ; организация здравоохранения ; род. 1946) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Фатаграфія.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |