unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Вінаградаў, Віктар Ніканавіч (доктар педагагічных навук ; агульная педагогіка ; нар. 1933)

    Нарадзіўся 03.11.1933, в. Замасточча, Гарадокскі раён, Віцебская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, методыкі навучання начартальнай геаметрыі, тэхнічнай графіцы. Доктар педагагічны навук (1995), прафесар (1997). Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (1994). Член Саюза журналістаў БССР (1961).
    Адукацыя: Віцебскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча (1953), Полацкі дзяржаўны педагагічны інстытут (1957).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка навучання чарчэнню і начартальнай геаметрыі; даследаванне графічнай дзейнасці навучэнцаў і студэнтаў.
    Заснавальнік і кіраўнік навуковай школы "Начартальная геаметрыя і тэхнічная графіка".
    Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 1957, мастацка-графічны факультэт, кафедра дызайну, прафесар, у 1963–1969 і 1976–1978 – загадчык кафедры начартальнай геаметрыі і тэхнічнай графікі, 1969–1978 – прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце, 1978–1997 – рэктар). Інфармацыя на 2016.
    Узнагароды: ордэны Кастрычніцкай рэвалюцыі (1986), "Знак Почета" (1971), Францыска Скарыны (Беларусь, 2010); медалі імя Н. К. Крупскай (1982), А. С. Макаранкі (Украіна, 1988), ганаровы медаль "За ўклад у навуку" Амерыканскага біяграфічнага інстытута (2002); званне "Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР" (1976); граматы Вярхоўнага Савета БССР (1983, 1967, 1968); значок "Отличник просвещения СССР" (1983); Міжнародная прэмія міру Аб'яднанай культурнай канвенцыі ЗША (2003).

        Варыянтная форма
    Vinagradaŭ, Viktar Nikanavič (нар. 1933)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Мастацка-графічны факультэт
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Рэктар
    Виноградов, Виктор Никонович (доктор педагогических наук ; общая педагогика ; род. 1933) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Падрабязней...