unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Міцкевіч, Валерый Іванавіч (доктар тэхнічных навук ; геадэзія ; 1946—2015)

    Нарадзіўся 08.06.1946, г. Навасібірск, Расія. Спецыяліст у галіне геадэзіі, праграміст. Доктар тэхнічных навук (2005), прафесар (1994).
    Адукацыя: Навасібірскі інстытут інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі (спецыяльнасць "Астраномагеадэзія", 1968; аспірантура, 1978).
    Навуковыя інтарэсы: рашэнне адвольных сістэм нелінейных ураўненняў з практычнымі прыкладаннямі да аўтаматызацыі матэматычнай апрацоўкі вынікаў любых вымярэнняў пад рознымі крытэрыямі аптымальнасці рашэння, уключаючы многакрытэрыяльную аптымізацыю; праграміраванне на ЭВМ асабістых навуковых распрацовак з мэтай іх праверкі, апрабацыі і выкарыстання на геадэзічнай вытворчасці і ў любых установах.
    Месца працы, пасада: Навасібірскае аэрагеадэзічнае прадпрыемства Галоўнага ўпраўлення геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў СССР (1968–1971), Навасібірскі інстытут інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі (1971–1984), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1984, геадэзічны факультэт, кафедра прыкладной геадэзіі і фотаграмметрыі, прафесар).
    Памёр 08.01.2015.

        Варыянтная форма
    Mickevič, Valeryj Ivanavič (1946—2015)
    Mitzkevich, Valeri (1946—2015) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (Наваполацк). Інжынерна-будаўнічы факультэт
    Мицкевич, Валерий Иванович (доктор технических наук ; геодезия ; 1946—2015) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Математическая обработка геодезических построений методами нелинейного программирования : диссертация ... доктора технических наук : 25.00.32 : защищена 10.12.2004 : утверждена 11.03.2005 / Мицкевич Валерий Иванович. — Новополоцк, 2004.
    Алгоритмы уравнивания геодезических сетей коррелатным способом : пособие / В. И. Мицкевич, П. Ф. Парадня, В. Е. Плюта. — Новополоцк, 2009.
    Основы многокритериального уравнивания геодезических сетей / В. И. Мицкевич, П. В. Субботенко, В. В. Ялтыхов. — Новополоцк, 2008.
    Анкета вучонага.
    [Валерий Иванович Мицкевич : некролог] // Земля Беларуси. — 2015. — № 1. — С. 47.
    Фатаграфія.
    Электронны каталог Навуковай бібліятэкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
    Электронная бібліятэка ПДУ.