![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Пракапчук, Мікалай Раманавіч (доктар хімічных навук ; кандыдат фізіка-матэматычных навук ; нар. 1948) |
Нарадзіўся 07.02.1948, г. Магілёў. Фізікахімік. Доктар хімічных навук (1989), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1977), прафесар (1995). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць "Хімічная тэхналогія пластычных мас", 1971), Інстытут высокамалекулярных злучэнняў АН СССР (аспірантура, спецыяльнасць "Фізіка і механіка палімераў", 1977).
Навуковыя інтарэсы: стварэнне і даследаванне палімерных, эластамерных і лакафарбавых матэрыялаў, вырабы і пакрыцці з якіх маць павышаную ўстойлівасць да энергетычных уздзеянняў і агрэсіўных асяроддзяў; рэцыклінг палімерных вырабаў, якія выйшлі з эксплуатацыі; распрацоўка арыгінальных экспрэс-метадаў прагназавання даўгавечнасці кампазіцыйных матэрыялаў на аснове тэрмапластычных, тэрмарэактыўных і эластамерных матрыц; мадыфікацыя ўласцівасцей эластамераў, лакафарбавых матэрыялаў і тэрмапластаў высокадысперснымі вугляроднымі дабаўкамі; атрыманне нанавалокан метадам электрафармавання, тэхналогія "Nanospider".
Месца працы, пасада: Інстытут фізіка-арганічнай хіміі АН Беларусі (1971–1972, 1977–1992, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі хімічнай мадыфікацыі палімераў), Інстытут высокамалекулярных злучэнняў СССР (1972–1974, інжынер, стажор-даследчык), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1992, факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў, кафедра палімерных кампазіцыйных матэрыялаў, прафесар, у 1995–2016 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2016), медаль "За працоўныя заслугі" (2010), нагрудныя знакі "Выдатнік адукацыі" (2008), "Ганаровы хімік" (2008), прэмія НАН Беларусі (2006).
E-mail: nrprok@gmail.ru
Варыянтная форма
Prokopchuk, N. R. (нар. 1948) (англійская мова) |
Prokopčuk, Nikolaj Romanovič (нар. 1948) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |