Справка
Нарадзіўся 19.11.1961, г. Салігорск, Мінская вобласть. Спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар (2000).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Механіка", 1984; аспірантура, 1987).
Навуковыя інтарэсы: фундаментальныя і прыкладныя праблемы механікі дэфармуемага цвёрдага цела; геамеханіка; матэматычнае і камп'ютарнае мадэляванне ў МДЦЦ, геамеханіцы і геаэкалогіі; ГІС- і САПР-тэхналогіі ў МДЦЦ і геамеханіцы.
Месца працы, пасада: ААТ "Белгорхімпрам" (1984–1993, 1996), ВА "Беларуськалій" (1993–1996), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014–2016, міністр), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1997–2014 і з 2016, механіка-матэматычны факультэт, кафедра тэарэтычнай і прыкладной механікі, з 1999 – загадчык кафедры, у 2007–2008 – дэкан, 2009–2014 – першы прарэктар). Інфармацыя на 2020.
Узнагароды: медаль Францыска Скарыны (2011), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2011), граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001, 2005), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2006) і інш.
E-mail: zhuravkov@bsu.by
Варыянтная форма
Žuraŭkoŭ, Mihail Anatol'evič (нар. 1961) |
Zhuravkov, M. A. (нар. 1961) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование геомеханических процессов в мелкослоистом породном массиве на основе концепций МДТТ : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук : 01.02.04 / Журавков Михаил Анатольевич. ― Солигорск, 1993.
Анкета ввучонага.
Жураўкоў Міхаіл Анатол[ь!]евіч / П. М. Бараноўскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 450.
Журавков Михаил Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 571.
Журавков Михаил Анатольевич // Прафесары i дактары навук Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта, 1921—2001 : 80 год. — Мiнск, 2001. — С. 96—97.
Фатаграфія.
Сайт механіка-матэматычнага факультэта БДУ.
Электронная бібліятэка БДУ.
"Google Scholar".
"eLIBRARY.RU".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.