![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Сняжыцкі, Віктар Аляксандравіч (доктар медыцынскіх навук ; кардыялогія ; нар. 1959) |
Нарадзіўся 22.10.1959, в. Гарнастаевічы, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць. Урач-кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (2006), прафесар (2008). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014). Член Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў, Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў.
Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Лячэбная справа", 1984; аспірантура, спецыяльнасць "Унутраныя хваробы", 1989).
Навуковыя інтарэсы: арытмалогія; электрафізіялогія сэрца; клінічная кардыялогія.
Месца працы, пасада: Гродзенскі абласны кардыялагічны дыспансер (1995–2006, загадчык аддзялення, галоўны ўрач), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1984–1995 і з 2004; клінічны ардынатар, асістэнт кафедры ўнутраных хвароб, дацэнт, прафесар кафедры шпітальнай тэрапіі, у 2006–2009 – прарэктар па навуковай рабоце, 2009–2010 – першы прарэктар, 2010–2020 – рэктар). Інфармацыя на 2021.
Узнагароды: знак "Отличник здравоохранения Республики Беларусь" (2007), медаль Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай Праваслаўнай царквы (2011).
Варыянтная форма
Snezhitskiy, V. A. (нар. 1959) (англійская мова) |
Snezhitsky, V. A. (нар. 1959) (англійская мова) |
Snâžycki, Viktar Alâksandravič (нар. 1959) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |