unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Абламейка, Сяргей Уладзіміравіч (доктар тэхнічных навук ; інфарматыка ; нар. 1956)

    Нарадзіўся 24.09.1956, гар. пас. Воранава, Гродзенская вобласць. Матэматык, спецыяліст у галіне інфармацыйных і касмічных тэхналогій, апрацоўкі відарысаў і распазнавання вобразаў. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1992). Акадэмік НАН Беларусі (2009), Расійскай акадэміі касманаўтыкі імя К. Э. Цыялкоўскага (2012), Іспанскай каралеўскай акадэміі дактароў (2009) і інш.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Матэматыка", 1978).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя, метады і алгарытмы апрацоўкі і рапазнавання графічнай інфармацыі; метадалогія пабудовы аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі відарысаў для картаграфіі, медыцыны, машына- і прыборабудавання, дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.
    Месца працы, пасада: Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (1978–2008; у 1987–2008 – загадчык лабараторыі апрацоўкі і распазнавання відарысаў, 2003–2008 – генеральны дырэктар); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2008, у 2008–2017 – рэктар, з 2017 – прафесар кафедры вэб-тэхналогій і камп'ютарнага мадэлявання). Інфармацыя на 2021.
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2017), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002), прэмія НАН Беларусі (2007), медаль Францыска Скарыны (2007), залаты медаль НАН Беларусі (2016) і інш.

        Варыянтная форма
    Ablamejka, Sârgej Uladzimiravič (нар. 1956)
    Ablameyko, Sergei V. (нар. 1956) (англійская мова)
    Ablameyko, Sergey (нар. 1956) (польская мова)

        Гл. таксама
    Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі (Мінск). Дырэктар
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Механіка-матэматычны факультэт
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Рэктар
    Абламейко, Сергей Владимирович (доктор технических наук ; информатика ; род. 1956) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Космонавтика Беларуси / С. В. Абламейко. — Минск, 2014.
    Кибернетика жизни: размышления академика / С. В. Абламейко. — Минск, 2012.
    Абламейко Сергей Владимирович / Н. П. Савик // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 7.
    Абламейко Сергей Владимирович // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 33—34.
    Абламейко Сергей Владимирович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2018. — Минск, 2018. — С. 20—21.
    Фатаграфія.
    Сайт механіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.