На главную |
---|
Справка
Сарэла, Станіслаў Браніслававіч (кандыдат тэхнічных навук ; металургія ; 1942—2021) |
Нарадзіўся 08.05.1942, в. Эйтуны, Лідскі раён, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне апрацоўкі металаў ціскам. Кандыдат тэхнічных навук (1971), дацэнт (1977). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1999, член-карэспандэнт з 1996), член-карэспандэнт Міжнароднай інжынернай акадэміі (2003).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Машыны і тэхналогія апрацоўкі металаў ціскам", 1964; аспірантура, 1970).
Навуковыя інтарэсы: структурныя ператварэнні пры высокаскорасным дэфармаванні металаў і сплаваў; напружана-дэфармаваны стан матэрыялаў пры пластычным дэфармаванні; тэхналогія і аснастка вырабу дэталей халоднай штампоўкай.
Месца працы, пасада: Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (у 1972–1987 – намеснік дэкана, дэкан вячэрняга факультэта, 1987–2001 – прарэктар па вучэбнай рабоце, першы прарэктар, 2001–2007 – рэктар, з 2007 – механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра "Металургія і тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў", дацэнт).
Узнагароды: медаль "Ветеран труда" (1990), ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002), Прэзідыума ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (2003), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2007) і інш.
Памёр 26.02.2021.
Варыянтная форма
Sarèla, Stanislaŭ Branislavavič (1942—2021) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |