unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сарэла, Станіслаў Браніслававіч (кандыдат тэхнічных навук ; металургія ; 1942—2021)

    Нарадзіўся 08.05.1942, в. Эйтуны, Лідскі раён, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне апрацоўкі металаў ціскам. Кандыдат тэхнічных навук (1971), дацэнт (1977). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1999, член-карэспандэнт з 1996), член-карэспандэнт Міжнароднай інжынернай акадэміі (2003).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Машыны і тэхналогія апрацоўкі металаў ціскам", 1964; аспірантура, 1970).
    Навуковыя інтарэсы: структурныя ператварэнні пры высокаскорасным дэфармаванні металаў і сплаваў; напружана-дэфармаваны стан матэрыялаў пры пластычным дэфармаванні; тэхналогія і аснастка вырабу дэталей халоднай штампоўкай.
    Месца працы, пасада: Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (у 1972–1987 – намеснік дэкана, дэкан вячэрняга факультэта, 1987–2001 – прарэктар па вучэбнай рабоце, першы прарэктар, 2001–2007 – рэктар, з 2007 – механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра "Металургія і тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў", дацэнт).
    Узнагароды: медаль "Ветеран труда" (1990), ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002), Прэзідыума ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (2003), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2007) і інш.
    Памёр 26.02.2021.

        Варыянтная форма
    Sarèla, Stanislaŭ Branislavavič (1942—2021)

        Гл. таксама
    Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога. Механіка-тэхналагічны факультэт
    Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога. Рэктар
    Сарело, Станислав Брониславович (кандидат технических наук ; металлургия ; 1942—2021) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Падрабязней...