unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Валевіч, Роза Пятроўна (кандыдат эканамічных навук ; нар. 1944)

    Нарадзілася 25.08.1944, в. Забалацце, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць. Эканаміст, спецыяліст у галіне цэнаўтварэння. Кандыдат эканамічных навук (1975), прафесар (1999).
    Адукацыя: Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум (1962), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць "Эканоміка гандлю", 1968), Інстытут эканомікі АН Беларускай ССР (аспірантура, 1975).
    Навуковыя інтарэсы: цэнаўтварэнне; эканоміка гандлю; бізнес-планаванне; эканоміка інавацый; эканоміка якасці.
    Узнагароды: медаль Францыска Скарыны (2003).
    Месца працы, пасада: Іўеўскі, Ашмянскі (Гродзенская вобласць), Вілейскі (Мінская вобласць) раённыя фінансавыя аддзелы (1963–1965), Беларускі філіял Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута кан'юнктуры і попыту (1968–1971, старшы навуковы супрацоўнік), Інстытут эканомікі АН Беларускай ССР (1975–1981, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (з 1981, прафесар кафедры эканомікі гандлю і паслуг, у 1986–2008 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2024.

        Варыянтная форма
    Valevič, Roza Pâtroŭna (нар. 1944)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі
    Валевічы — Праневічы (дынастыя / сям'я)
    Валевич, Роза Петровна (кандидат экономических наук ; род. 1944) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Учет соотношения спроса и предложения в розничных ценах (на примере основных непродовольственных товаров) : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук : 08.00.09 / Валевич Роза Петровна. ― Минск, 1975.
    Устойчивое развитие экономики Беларуси: теоретические и организационные аспекты / [Г. А. Шмарловская и др.]. ― Минск, 2006.
    Анкета вучонага.
    Валевич Роза Петровна // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. ― Минск, 2008. ― С. 44—45.
    Трудолюбие, честность и порядочность! : [интервью с Р. П. Валевич] / беседовала А. Яковенко // Эканаміст / Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. — 2023. — 19 мая (№ 10). — С. 3.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.