unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Папова, Людміла Мікалаеўна (кандыдат педагагічных навук ; нар. 1954)

    Нарадзілася 20.05.1954, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання рускай мове і літаратуры. Кандыдат педагагічных навук (Расія, 1999; Беларусь, 2004), дацэнт (2004).
    Адукацыя: Магілёўскае музычнае вучылішча (1974), Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць "Руская мова і літаратура", 1984), Маскоўскі гуманітарны педагагічны інстытут (аспірантура, 1998).
    Навуковыя інтарэсы: методыка выкладання рускай літаратуры; літаратуразнаўчы аналіз творчасці Я. Коласа; культуралагічныя, этычныя, педагагічныя, псіхалагічныя аспекты мастацкіх тэкстаў; духоўна-маральны складнік у творах беларускіх і рускіх пісьменнікаў; менталітэт беларусаў.
    Месца працы, пасада: ПТВ № 98 г. Магілёва (выкладчык), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (з 1991, дацэнт кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый), Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі (з 2018, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі). Інфармацыя на 2021.

        Варыянтная форма
    Papova, Lûdmila Mikalaeŭna (нар. 1954)

        Гл. таксама
    Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі
    Попова, Людмила Николаевна (кандидат педагогических наук ; род. 1954) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Изучение русских народных песен на уроках литературы в 5—7 классах средней школы Республики Беларусь : диссертация ... кандидата педагогических наук : 13.00.02 : защищена 24.05.1999 : утверждена 00.00.0000 / Попова Людмила Николаевна. — Москва, 1999.
    Анкета вучонага.
    Попова Людмила Николаевна // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова. — Могилев, 2013. — С. 170—171.
    Сайт ВАК Рэспублікі Беларусь. Інфармацыя: дата рашэння аб настрыфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь дыплома кандыдата навук (16.06.2004).
    Сайт Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
    Электронны архіў бібліятэкі МДУ імя А. А. Куляшова.
    Электронны каталог бібліятэкі МДУ імя А. А. Куляшова.