| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Смаляроў, Міхаіл Робертавіч (кандыдат педагагічных навук ; агульная педагогіка ; геаграфія ; нар. 1952) |
Нарадзіўся 03.01.1952, в. Панізаў, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі, тэорыі і методыкі навучання геаграфіі. Кандыдат педагагічных навук (2002), дацэнт (2007).
Адукацыя: Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць "Геаграфія", 1977), Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (аспірантура, 1996).
Навуковыя інтарэсы: методыка выкладання геаграфіі; клімат г. Магілёва і Магілёўскай вобласці; устойлівасць развіцця прыродных і культурных ландшафтаў, узаемасувязі прыроды і грамадства; навукова-метадычнае і вучэбнае забеспячэнне метэаралогіі і кліматалогіі, агульнага землязнаўства, фізічнай геаграфіі мацерыкоў і акіянаў, біягеаграфіі.
Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэзія).
Месца працы, пасада: сярэднія школы (1977–1978, 1981–1987), Магілёўскі абласны інстытут развіцця адукацыі (1987–1999 і 2017–2020), Чавускі раённы камітэт КПБ (1978–1981, інструктар), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (1999–2015 – дацэнт кафедры геаграфі і аховы прыроды, 2015–2017 і з 2020 – кафедры прыродазнаўства).
Варыянтная форма
| Smalâroŭ, Mihail Robertavič (нар. 1952) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Педагогические условия формирования социальной зрелости ученика в процессе дифференцированного обучения : диссертация ... кандидата педагогических наук : 13.00.01 : защищена 29.05.2002 : утверждена 25.06.2003 / Смоляров Михаил Робертович. — Минск, 2002.
Откровения : стихи / Михаил Смоляров. ― Минск, 2020.
Анкета вучонага.
Смоляров Михаил Робертович // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова : биобиблиографический справочник. ― Могилев, 2013. — С. 89—90.
Смоляров Михаил Робертович / И. Н. Шарухо, В. Г. Хомяков // Географы Беларуси : биографический справочник : в 2 ч. — Минск, 2024. — Ч. 1. — С. 342—343.
Электронны каталог бібліятэкі МДУ імя А. А. Куляшова.
Электронны архіў бібліятэкі МДУ імя А. А. Куляшова.
Навуковая электронная бібліятэка eLIBRARY.RU.
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

