Справка
Нарадзіўся 20.01.1947, в. Хойнікі, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне прамысловай біятэхналогіі. Кандыдат тэхнічных навук (1977), дацэнт (1985).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Хімічная перапрацоўка драўніны", 1970; аспірантура, спецыяльнасць "Хімія, тэхналогія і абсталяванне гідролізных і лесахімічных вытворчасцей", 1975).
Навуковыя інтарэсы: стварэнне тэхналогій мікрабіялагічнай перапрацоўкі прамысловых арганаўтрымальных адходаў і сцёкавых вод з выкарыстаннем біясістэм з імабілізаванымі клеткамі мікраарганізмаў для атрымання кармавых прадуктаў і энерганосьбітаў; распрацоўка энергазберагальнай тэхналогіі вытворчасці этанола з крухмалаўтрымальнай сыравіны.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1970–2020, факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў, кафедра біятэхналогіі і біяэкалогіі, дацэнт).
Узнагароды: Ганаровая грамата канцэрна "Белбіяфарм" (2005, 2010) і інш.
Варыянтная форма
Rushai, N. S. (нар. 1947) (англійская мова) |
Rushaj, Mikalaj Scâpanavič (нар. 1947) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Разработка технологии выделения фурфурола из конденсатов экстракционным методом : автореферат ... кандидата технических наук : 05.21.04 / Ручай Николай Степанович. — Ленинград, 1976.
Биотехнология : лабораторный практикум / Н. С. Ручай, Р. М. Маркевич, А. И. Гребенчикова. — Минск, 2005.
Працэсы і апараты біятэхналогіі / [складальнік М. С. Ручай]. — Мінск, 1992.
Экологическая биотехнология : учебное пособие / Н. С. Ручай, Р. М. Маркевич. — Минск, 2006.
Биосорбционная очистка сточной воды производства полимеров / М. В. Рымовская, Н. С. Ручай // Биотехнология. — 2008. — № 2. — С. 51—58.
Исследование процесса анаэробной переработки послеспиртовой барды / И. Н. Кузнецов, Н. С. Ручай, А. И. Лембович // Материалы. Технологии. Инструменты. — 2011. — Т. 16, № 2. — С. 85—89.
Анкета вучонага.
Сайт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Электронная бібліятэка БДТУ.
Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.