На главную |
---|
Справка
Роўба, Яўгеній Аляксеевіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; матэматыка ; нар. 1949) |
Нарадзіўся 01.04.1949, в. Андрашоўшчына, Лідскі раён, Гродзенская вобласць. Матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1999), прафесар (2001).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Матэматыка", 1971).
Навуковыя інтарэсы: матэматычны аналіз; прыбліжэнне функцый і іх класаў рацыянальнымі дробамі з фіксаванымі полюсамі; найлепшыя раўнамерныя прыбліжэнні некаторых элементарных функцый і класаў функцый пры дапамозе рацыянальных функцый са свабоднымі полюсамі; пабудова суматорных рацыянальных аператараў тыпу Фейера, Джэксана і Бале-Пусэна.
Месца працы, пасада: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1974–1979, з 1977 – загадчык кафедры), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 1979; у 1994–1998 і з 2013 – загадчык кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі, у 1980–1986, 1992–1994 і з 1998 – прарэктар, у 2005–2013 – рэктар). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (2020), медаль Францыска Скарыны (2008), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2009), ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага 2-й ступені (2009), медаль "За заслуги перед Гродненским государственным университетом имени Янки Купалы" (2010), званне "Почетный гражданин г. Гродно" (2010) і інш.
Варыянтная форма
Roŭba, Âŭgenij Alâkseevič (нар. 1949) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Фатаграфія.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |