Справка
Нарадзіўся 24.06.1947, г. Віцебск. Фізік, матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1975), дацэнт (1990). Член Беларускага матэматычнага таварыства (1975).
Адукацыя: Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Дынаміка палёту і кіраванне", кваліфікацыя "Інжынер-фізік", 1970; аспірантура, 1975).
Навуковыя інтарэсы: інфарматыка; методыка выкладання інфарматыкі; камп'ютарныя тэхналогіі ў адукацыі; трываласць лятальных апаратаў; лікавыя метады; праграмаванне; методыка інфарматыкі.
Месца працы, пасада: Цэнтральны навукова-даследчы інстытут машынабудавання (г. Каралёў, Расія; 1974–1980), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 1980, факультэт матэматыкі, кафедра інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій, дацэнт, у 1987–2012 – загадчык кафедры).
Узнагароды: прэмія Маскоўскага гарадскога камітэта УЛКСМ (1975), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2007).
Памёр 00.08.2015.
Варыянтная форма
Bočkin, Alâksandr Ivanavič (1947—2015) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Сайт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Некралог.
Сайт Навуковай бібліятэкі ВДУ імя П. М. Машэрава.
Сайт "eLIBRARY.RU".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.