unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Русецкі, Аркадзь Уладзіміравіч (доктар гістарычных навук ; кандыдат філасофскіх навук ; 1942—2021)

    Нарадзіўся 01.11.1942, в. Гіравічы, Валожынскі раён, Мінская вобласць. Гісторык, філосаф, культуролаг. Доктар гістарычных навук (1990), кандыдат філасофскіх навук (1978), прафесар (1996). Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (2000), Беларускай акадэміі адукацыі (1998). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Філасофія", 1969), Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС (аспірантура, спецыяльнасць "Эстэтыка", 1978; дактарантура, спецыяльнасць "Гісторыя", 1990).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя культуры Беларусі; мастацкая культура Віцебска і Віцебскага рэгіёна.
    Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (1997–2020, гістарычны факультэт, кафедра ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры, прафесар, у 1997–2009 – рэктар).
    Узнагароды: ордэн "Знак Пашаны" (2008), медаль Францыска Скарыны (2002), Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998), прэмія імя Уладзіміра Караткевіча (2001).
    Памёр 10.01.2021.

        Варыянтная форма
    Rusecki, Arkadz' Uladzimiravič (1942—2021)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Гістарычны факультэт
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Рэктар
    Русецкий, Аркадий Владимирович (доктор исторических наук ; кандидат философских наук ; 1942—2021) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Падрабязней...
    Сайт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Некралог.