Справка
Нарадзіўся 01.10.1959, в. Талуі, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць. Гісторык. Доктар гістарычных навук (1995), прафесар (1998). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1999).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць "Гісторыя", 1982; аспірантура, спецыяльнасць "Усеагульная гісторыя", 1985), Інстытут усеагульнай гісторыі РАН (дактарантура, 1995).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя Германіі Новага і Навейшага часу; гісторыя дзяржавы і права замежных краін; тэорыя і гісторыя культуры; гісторыя і культура Беларусі і Віцебска; гісторыя навукі і адукацыі; краіназнаўства і краязнаўства; гісторыя рэлігій.
Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1985–1997, дацэнт кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі, з 1992 – загадчык кафедры грамадска-гуманітарных навук), Віцебскі філіял Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО" (у 1997–1998 – загадчык кафедры гістарычных і агульнаправавых дысцыплін, дэкан юрыдычнага факультэта, прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце, першы прарэктар, 2009–2012 – дырэктар філіяла), Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (2013–2014, прафесар кафедры айчыннай гісторыі і музеялогіі, кафедры ўсеагульнай гісторыі і рэгіёназнаўства), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (1998–2009 і з 2015, гістарычны факультэт, кафедра ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры, прафесар, у 1998–2001 – загадчык кафедры, 2001–2009 і з 2016 – дэкан факультэта). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005), Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсея Беларусі Філарэта (2005) і інш.
Варыянтная форма
Kosmač, Ven'âmin Arkadz'evič (нар. 1959) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Фатаграфія.
Падрабязней...