На главную |
---|
Справка
Стрыжонак, Ірына Міхайлаўна (бібліятэказнаўства ; нар. 1950) |
Нарадзілася 21.08.1950, г. Мінск. Бібліятэказнавец.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Бібліятэказнаўства і бібліяграфія", 1971), Ленінградскі дзяржаўны інстытут культуры імя Н. К. Крупскай (аспірантура, 1977).
Навуковыя інтарэсы: універсальныя навуковыя абласныя бібліятэкі ў адзінай сістэме бібліятэк Рэспублікі Беларусь; узаемадзеянне бібліятэк розных сістэм і ведамстваў; інфармацыйныя рэсурсы Рэспублікі Беларусь; бібліятэчнае краязнаўства.
Месца працы, пасада: Урадавая бібліятэка імя А. М. Горкага, Мінск (1971–1973), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (з 1977, факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, кафедра тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый, дацэнт). Інфармацыя на 2016.
Варыянтная форма
Stryžonak, Iryna Mihajlaŭna (нар. 1950) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (Мінск). Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый |
Стрижонок, Ирина Михайловна (библиотековедение ; род. 1950) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Інавацыйныя падыходы да фарміравання краязнаўчых інфармацыйных рэсурсаў у рэгіёнах Беларусі / І. М. Стрыжонак // Бібліятэкі і музеі ў сістэме інавацыйнай дзейнасці : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (21—22 кастрычніка 2009 г.). — Мінск, 2010. — С. 153—159.
Краеведческий фонд библиотеки в системе социально-культурных коммуникаций / И. М. Стрижонок // Культура Беларусі і сусвет: агульнае і асаблівае : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (13—14 лістапада 2008 г.). — Мінск, 2010. — С. 230—235.
Працы выкладчыкаў факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага універсітэта культуры (1944—1994 гг.) : бібліяграфічны паказальнік. — Мінск, 1994. (У змесце працы І. М. Стрыжонак.)
Працы выкладчыкаў факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (1994— 2004) : бібліяграфічны паказальнік. — Мінск, 2005. (У змесце працы І. М. Стрыжонак.)
Анкета вучонага.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Рэпазіторый БДУКіМ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |