Справка
Нарадзіўся 06.06.1957, пас. Барань, Аршанскі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (1998), прафесар (2005). Член Міжнароднага таварыства прыкладной матэматыкі і механікі (GAMM, 2001), Еўрапейскага таварыства механікаў (EUROMECH, 2003), Нью-Ёркскай акадэміі навук (1995), Беларускага матэматычнага таварыства.
Адукацыя: Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Механіка", 1981; аспірантура, 1984), Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (дактарантура, 1997).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя тонкіх абалонак (ваганні, хвалі, устойлівасць); распрацоўка метадаў гашэння вібрацый слаістых танкасценных канструкцый з выкарыстаннем магнітарэалагічных кампазітаў; біямеханіка (мадэляванне слыхавой, крывяноснай сістэм); асімптатычныя метады.
Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт (1985–1994, 1997–2000, 2001–2008, у 1998–2000 – загадчык кафедры прыкладной матэматыкі і механікі, з 2001 – прарэктар па навуковай рабоце), Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін (2000–2001, загадчык кафедры тэарэтычнай механікі), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2008, кафедра бія- і нанамеханікі, з 2009 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2022.
Узнагароды: стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000), Фонда каралевы Ядвігі (Ягелонскі ўніверсітэт, Польшча, 2001).
E-mail: mikhasev@bsu.by
Варыянтная форма
Mihasëŭ, Genadzij Ivanavič (нар. 1957) |
Mikhasev, Gennady (нар. 1957) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Волновые пакеты в тонких оболочках : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук : 01.02.04 / Михасев Геннадий Иванович. ― Санкт-Петербург, 1998.
Анкета вучонага.
Фатаграфія.
Сайт механіка-матэматычнага факультэта БДУ.
Электронны каталог Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.
Электронная бібліятэка БДУ.
"eLIBRARY.RU".
"Google Scholar".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.