Справка
Нарадзіўся 04.04.1945, в. Петрашунцы, Валожынскі раён, Мінская вобласць. Матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (1995). Акадэмік НАН Беларусі (2014).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Матэматыка", 1966).
Навуковыя інтарэсы: карэктная пастаноўка задач і доказ іх вырашальнасці, заснаваны на выкарыстанні метадаў функцыянальнага аналізу.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (механіка-матэматычны факультэт, кафедра матэматычнай кібернетыкі, прафесар, у 1979–1996 – дэкан факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, 1984–1992 і 1996–2014 – загадчык кафедры матэматычнай фізікі, 1996–2001 – прарэктар па вучэбнай рабоце), адначасова Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі (2002–2005, рэктар), Інстытут матэматыкі НАН Беларусі (з 2001, загадчык аддзела матэматычнага мадэлявання і інфармацыйных тэхналогій, у 2005–2015 – аддзела матэматычнай фізікі, з 2015 – аддзела прыкладной матэматыкі). Інфармацыя на 2017.
Узнагароды: Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1982), медаль "За трудовую доблесть" (1986), званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1996), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996), значок "Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь" (1995).
Е-mail: Korzyuk@bsu.by
Варыянтная форма
Karzûk, Viktar Ivanavič (нар. 1945) |
Korzyuk, V. I. (нар. 1945) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Сайт механіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Электронны каталог Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.
Электронная бібліятэка БДУ.
Агульнарасійскі матэматычны партал.