| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Ігумнаў, Сяргей Аляксандравіч (доктар медыцынскіх навук ; псіхіятрыя ; нар. 1967) |
Нарадзіўся 11.11.1967, г. Мінск. Урач-псіхіятр. Доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2003).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Педыятрыя", 1990), Дзяржаўны навуковы цэнтр Расійскай Федэрацыі – Інстытут біяфізікі (дактарантура, спецыяльнасці "Псіхіятрыя", "Радыебіялогія", 1999).
Навуковыя інтарэсы: праблема распрацоўкі методык дыягностыкі, экспертызы і рэабілітацыі пацыентаў розных узроставых груп, якія пакутуюць на псіхічныя расстройствы і паводзінскія дэвіяцыі; вывучэнне аддаленых нейрабіялагічных, нейрапсіхіятрычных і псіхалагічных наступставаў тэхнагенных аварый.
Месца працы, пасада: Рэспубліканскі дыспансер радыяцыйнай медыцыны (Мінск, 1991–1995), Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1995–2002), Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002–2003), Навукова-даследчы інстытут медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі (Мінск, 2004–2005, загадчык лабараторыі), Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (2005–2009, загадчык кафедры судовай медыцыны), Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя (Мінск, 2009–2012, дырэктар), Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (2013, прафесар кафедры псіхіятрыі, наркалогіі і медыцынскай псіхалогіі), Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (2005–2009, 2013–2014), медыцынскі цэнтр "Лодэ" (Мінск, з 2015, урач-псіхатэрапеўт), Нацыянальны навуковы цэнтр наркалогіі – філіял Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі імя У. П. Сербскага (Масква, 2016–2018, загадчык аддзялення псіханаркалогіі), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (2003–2004 і з 2018, прафесар кафедры клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі Інстытута псіхалогіі). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1999, 2007), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003), прэмія НАН Беларусі (2011).
E-mail: sigumnov67@gmail.com
Варыянтная форма
| Igumnaŭ, Sârgej Alâksandravič (нар. 1967) |
| Ihumnau, Siarhei (нар. 1967) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

