Справка
Нарадзіўся 17.08.1929, г. Срэценск, Чыцінская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне лесаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1964), дацэнт (1966).
Адукацыя: Сібірскі лесатэхнічны інстытут (кваліфікацыя "Інжынер лясной гаспадаркі", 1952).
Навуковыя інтарэсы: біялагічная і хімічная меліярацыя лясоў; распрацоўка і практычнае правядзенне экалагічна арыентаваных рубак галоўнага карыстання; комплексны догляд лясных насаджэнняў; арганізацыя і вядзенне лясной гаспадаркі на асоба ахоўваемых прыродных тэрыторыях; методыка планавання лесаводчых эксперыментаў на аснове сучаснай матэматычнай статыстыкі і сістэмнага аналізу навуковых вынікаў з прымяненнем рэгрэсійнага, дысперсійнага, каварыяцыйнага, інфармацыйнага аналізаў.
Месца працы, пасада: Дзяржаўны праектны інстытут "Гипролесхим" (Масква; 1953–1955), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1955–2006, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаводства, дацэнт).
Узнагароды: юбілейны медаль "За добросовестный труд", Грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і інш.
Памёр 06.12.2013.
Варыянтная форма
Grygor'eŭ, Viktar Paŭlavič (1929—2013) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Улучшение роста сосновых молодняков междурядной культурой многолетнего люпина : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук / В. П. Григорьев. ― Минск, 1964.
Лесаводства : [дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасцей "Лясная гаспадарка" і "Садова-паркавае будаўніцтва" ВНУ / Г. У. Меркуль і інш.]. — Мінск, 2001.
Анкета вучонага (без анкеты).
Памяти учителя, коллеги // Тэхнолаг : газета ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт". — 2014. — 15 студзеня.
Сайт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Некралог.
Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.