unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шаўцовы — Хоравы (дынастыя / сям'я)

    Медыцынская дынастыя / сям'я. Складаецца з прадстаўнікоў пяці пакаленняў. Заснавальнік – Шаўцова Ксенія Канстанцінаўна, народны лекар (фітатэрапія, акушэрства). Сын Ксеніі Канстанцінаўны – Шаўцоў Ілья Васільевіч (1910–1988), ваенны ўрач, маёр медыцынскай службы. Дачка Ільі Васільевіча – Хорава Любоў Ільінічна (нар. 1938), урач-афтальмолаг, выкладчык Юрацішскага медыцынскага вучылішча, загадчык аддзялення Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы. Муж Любові Ільінічны – Хораў Генрых Васільевіч (1937–1990), арганізатар аховы здароўя, дырэктар Юрацішскага медыцынскага вучылішча, намеснік галоўнага ўрача Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, загадчык гарздраўаддзела, галоўны ўрач Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, старшыня абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя. Дзеці Любові Ільінічны і Генрыха Васільевіча – Хораў Алег Генрыхавіч (нар. 1960), урач-отарыналарынголаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар, загадчык кафедры Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, і Саладоўнікава Наталля Генрыхаўна, урач-афтальмолаг, асістэнт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Жонка Алега Генрыхавіча – Наталля Яўгеньеўна, урач-гомеапат санаторыя-прафілакторыя "Жамчужына" прадпрыемства "Гродна Азот". Дзеці Алега Генрыхавіча і Наталлі Яўгеньеўны – Хораў Антон Алегавіч (нар. 1984), урач-анколаг, кандыдат медыцынскіх навук, анкахірург Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, загадчык лабараторыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, і Хораў Генрых Алегавіч (1985–2020), урач-отарыналарынголаг 2-й клінічнай бальніцы г. Гродна. Жонка Антона Алегавіча – Хорава Кацярына, урач-неўролаг.

        Варыянтная форма
    Šaŭcovy — Horavy
    Horavy — Šaŭcovy
    Хоравы — Шаўцовы

        Гл. таксама
    Хораў, Антон Алегавіч (кандыдат медыцынскіх навук ; анкалогія ; нар. 1984)
    Хораў, Алег Генрыхавіч (доктар медыцынскіх навук ; отарыналарынгалогія ; нар. 1960)
    Шевцовы — Хоровы (династия / семья) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета Хорава Алега Генрыхавіча.
    Медицинские династии Беларуси : биографические очерки. — Минск, 2012.
    Сайт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя. Артыкул: Дело всей жизни — служение людям : [династия Шевцовых — Хоровых] / Т. И. Савастюк.