unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Волчак, Аляксандр Аляксандравіч (доктар геаграфічных навук ; нар. 1955)

    Нарадзіўся 17.05.1955, в. Сачковічы, Пінскі район, Брэсцкая вобласць. Географ, спецыяліст у галіне гідралогіі сушы, водных рэсурсаў, гідрахіміі. Доктар геаграфічных навук (2006, Расія; 2007, Беларусь), прафесар (2008).
    Адукацыя: Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (спецыяльнасць "Гідрамеліярацыя", 1978), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (аспірантура, 1987).
    Навуковыя інтарэсы: ацэнка прасторава-часавых ваганняў і змяненняў воднага балансу рачных водазбораў; мадэляванне працэсаў фарміравання воднага рэжыму рэк; састаўленне воднага і гаспадарчага балансу тэрыторыі і асобных рачных водазбораў; прагназаванне змяненняў воднага рэжыму тэрыторыі у сувязі з рознымі сцэнарыямі развіцця клімату.
    Пазапрафесійная дзейнасць: майстар спорту па рускіх шашках.
    Месца працы, пасада: Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі (2000–2009, намеснік дырэктара па навуковай рабоце), Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (у 1987–2000 – дацэнт кафедры сельскагаспадарчых гідратэхнічных меліярацый, загадчык лабараторыі, з 2009 – факультэт інжынерных сістэм і экалогіі, прафесар кафедры прыродаўладкавання, адначасова дэкан факультэта). Інфармацыя на 2021.
    Узнагароды: прэмія НАН Беларусі (2007).
    E-mail: Volchak@tut.by

        Варыянтная форма
    Volchak, A. A. (нар. 1955) (англійская мова)
    Volchak, Alâksandr Alâksandravič (нар. 1955)
    Volchek, Alexander (нар. 1955) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Факультэт інжынерных сістэм і экалогіі
    Волчакі (дынастыя / сям'я)
    Волчек, Александр Александрович (доктор географических наук ; род. 1955) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Закономерности формирования элементов водного баланса речных водосборов Беларуси в современных условиях : автореферат диссертации ... доктора географических наук : 25.00.27 / Волчек Александр Александрович. ? Москва, 2006.
    Анкета вучонага.
    Волчек Александр Александрович // Профессора, доценты, преподаватели Брестского государственного технического университета (к 50-летию со дня основания) : библиографический справочник. — Брест, 2016. — С. 11.
    Фатаграфія.
    Сайт факультэта інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ.
    Сайт "eLIBRARY.RU".