unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Вараб'ёва, Таццяна Мікалаеўна (доктар хімічных навук ; нар. 1946)

    Нарадзілася 09.10.1946, г. Ленінград (Санкт-Пецярбург), Расія. Хімік, спецыяліст у галіне фізічнай, неарганічнай хіміі, хіміі цвёрдага цела. Доктар хімічных навук (2000), прафесар (2003).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (хімічны факультэт, спецыяльнасць "Хімія", 1969; аспірантура, 1972).
    Навуковыя інтарэсы: хімічнае і элекрахімічнае асаджэнне металаў, сплаваў і кампазітаў з раствораў; неарганічная хімія мікрагетэрагенных і нанаструктурных тонкаплёначных і ультрадысперсных сістэм, іх структура, уласцівасці і практычны дадатак; фотахімія, фотатэхналогіі, працэсы запісу інфармацыі.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1973, хімічны факультэт, кафедра неарганічнай хіміі, прафесар). Інфармацыя на 2017.
    Узнагароды: званні "Сорасаўскі дацэнт" Міжнароднай сорасаўскай праграмы адукацыі ў галіне дакладных навук (1997), "Лаўрэат прэміі імя А. Н. Сеўчанкі БДУ" (2006); сярэбраныя медалі V Маскоўскага міжнароднага салона інавацый і інвестыцый (2005) і Johnson Matthey ад Institute of Metal Finishing (Вялікабрытанія, 2008) і інш.

        Варыянтная форма
    Varab'ëva, Taccâna Mikalaeŭna (нар. 1946)
    Vorobyova, Tatyana N. (нар. 1946) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Хімічны факультэт
    Воробьева, Татьяна Николаевна (доктор химических наук ; род. 1946) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Вараб'ёва Таццяна Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 360.
    Воробьева Татьяна Николаевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [ в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 807.
    Воробьева Татьяна Николаевна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 50.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
    Электронны каталог Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.
    Электронная бібліятэка БДУ.