Справка
Нарадзіўся 02.05.1948, в. Крывашын, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне лесаўпарадкавання і лясной таксацыі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (2008). Член-карэспандэнт Міжнароднай інжынернай акадэміі (2000), акадэмік Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук (2000).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Лясная гаспадарка", 1981), Акадэмія кіравання пры Савеце Міністраў СССР (1990).
Навуковыя інтарэсы: лясная таксацыя; лесаўпарадкаванне; аналіз удасканалення кіравання і павышэння эфектыўнасці выкарыстання лясных рэсурсаў; мадэльныя лясы; укараненне аўтаматызаванай сістэмы ўліку лесасыравінных рэсурсаў; методыка і тэхналогія бесперапыннага лесаўпарадкавання; распрацоўка праграмы касмічнага маніторынгу лясоў Беларусі; улік і прагноз лясных рэсурсаў пры планаванні прыродакарыстання; устойлівае кіраванне лясамі.
Месца працы, пасада: Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1985–2001, намеснік міністра, з 1994 – міністр), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 2002, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаўпарадкавання, прафесар). Інфармацыя на 2017.
Узнагароды: нагрудны знак "Участник ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС" (1989), ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998), Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2010) і інш.
Варыянтная форма
Zoryn, Valâncin Paŭlavič (нар. 1948) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Устойчивое управление лесами и динамика лесного фонда Беларуси : диссертация ... кандидата сельскохозяйственных наук : 06.03.02 : защищена 20.02.2008 : утверждена 11.06.2008 / Зорин Валентин Павлович. — Минск, 2008.
Лесная фитотерапия / В. П. Тарасенко, В. А. Ипатьев, В. П. Зорин, И. А. Тарасенко. — Минск, 1999.
Промышленная таксация леса с основами ведения лесного хозяйства : типовая учебная программа / [составитель: В. П. Зорин]. — Минск, 2009.
Анкета вучонага.
Сайт кафедры лесаўпарадкавання Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.