unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Адаскевiч, Уладзiмiр Пятровiч (доктар медыцынскіх навук ; дэрматавенералогія ; нар. 1956)

    Нарадзіўся 29.09.1956, гар. пас. Радунь, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць. Урач-дэрматавенеролаг. Доктар медыцынскі навук (1996), прафесар (2000).
    Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Лячэбная справа", 1979; дактарантура, спецыяльнасць "Кожныя і венерычныя хваробы", 1995).
    Навуковыя інтарэсы: неадкладныя станы ў дэрматалогіі; хваробы прыдаткаў скуры; алергадэрматозы; дэрматозы твару; фізіятэрапія ў дэрматалогіі; змешаныя інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам.
    Кіраўнік навуковай школы "Дыягностыка і лячэнне распаўсюджаных хранічных дэрматозаў".
    Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1979, кафедра дэрматавенералогіі, з 1997 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2017.
    Узнагароды: нагрудны знак "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (2003), памятныя медалі Польскага дэрматалагічнага таварыства (2001, 2014), бронзавы знак Еўрапейскай акадэміі дэрматалогіі і венералогіі (2012), званні "Ганаровы доктар медыцыны Польскага дэрматалагічнага таварыства" (2014), "Ганаровы член Балтыйскай асацыяцыі дэрматавенеролагаў" (2014).
    E-mail: vitebsk-derma@mail.ru

        Варыянтная форма
    Adaskevič, Uladzimir Pâtrovič (нар. 1956)
    Adaskevich, Uladzimir (нар. 1956) (англійская мова)
    Adaskevich, Vladimir (нар. 1956) (англійская мова)
    Adaskewitsch, Vladimir (нар. 1956) (нямецкая мова)
    Adaskewitsch, Uladzimir (нар. 1956) (нямецкая мова)
    Adaszkiewicz, Włodzimierz (нар. 1956) (польская мова)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Агульнаўніверсітэцкія кафедры
    Адаскевич, Владимир Петрович (доктор медицинских наук ; дерматовенерология ; род. 1956) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Адаскевіч Уладзімір Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 330.
    Адаскевич Владимир Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 43.
    Фатаграфія.
    Сайт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.