На главную |
---|
Справка
Адаскевiч, Уладзiмiр Пятровiч (доктар медыцынскіх навук ; дэрматавенералогія ; нар. 1956) |
Нарадзіўся 29.09.1956, гар. пас. Радунь, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць. Урач-дэрматавенеролаг. Доктар медыцынскі навук (1996), прафесар (2000).
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Лячэбная справа", 1979; дактарантура, спецыяльнасць "Кожныя і венерычныя хваробы", 1995).
Навуковыя інтарэсы: неадкладныя станы ў дэрматалогіі; хваробы прыдаткаў скуры; алергадэрматозы; дэрматозы твару; фізіятэрапія ў дэрматалогіі; змешаныя інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам.
Кіраўнік навуковай школы "Дыягностыка і лячэнне распаўсюджаных хранічных дэрматозаў".
Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1979, кафедра дэрматавенералогіі, з 1997 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2017.
Узнагароды: нагрудны знак "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (2003), памятныя медалі Польскага дэрматалагічнага таварыства (2001, 2014), бронзавы знак Еўрапейскай акадэміі дэрматалогіі і венералогіі (2012), званні "Ганаровы доктар медыцыны Польскага дэрматалагічнага таварыства" (2014), "Ганаровы член Балтыйскай асацыяцыі дэрматавенеролагаў" (2014).
E-mail: vitebsk-derma@mail.ru
Варыянтная форма
Adaskevič, Uladzimir Pâtrovič (нар. 1956) |
Adaskevich, Uladzimir (нар. 1956) (англійская мова) |
Adaskevich, Vladimir (нар. 1956) (англійская мова) |
Adaskewitsch, Vladimir (нар. 1956) (нямецкая мова) |
Adaskewitsch, Uladzimir (нар. 1956) (нямецкая мова) |
Adaszkiewicz, Włodzimierz (нар. 1956) (польская мова) |
Гл. таксама
Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Агульнаўніверсітэцкія кафедры |
Адаскевич, Владимир Петрович (доктор медицинских наук ; дерматовенерология ; род. 1956) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Адаскевіч Уладзімір Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 330.
Адаскевич Владимир Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 43.
Фатаграфія.
Сайт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |