Справка
Нарадзілася 24.03.1944, c. Сцяпок, Старадубскі раён, Бранская вобласць, Расія. Фізікахімік. Кандыдат хімічных навук (1970), дацэнт (1981).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Хімія", 1967; аспірантура, спецыяльнасць "Фізічная хімія", 1970).
Навуковыя інтарэсы: высокатэмпературныя працэсы з удзелам галагенідаў рэдказямельных і іншых элементаў; тэрмадынаміка і кінетыка працэсаў атрымання крэмнію з фторзмяшчальнай сыравінай; кінетыка цвердафазных рэакцый у аксідных сістэмах, якія змяшчаюць ферыты і звышправаднікі; распрацоўка золь-гель метаду сінтэзу дробнадысперсных парашкоў аксідных высокатэмпературных звышправаднікоў.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1967, дацэнт кафедры фізічнай і калоіднай хіміі, у 2007–2017 – загадчык кафедры).
Узнагароды: нагрудны значок "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1995), Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2010) і інш.
Памерла 00.12.2024.
Варыянтная форма
Dudchik, G. P. (1944—2024) (англійская мова) |
Dudčyk, Galina Paŭlaŭna (1944—2024) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Термодинамическое исследование хлоридов и оксихлоридов редкоземельных элементов : автореферат диссертации ... кандидата химических наук : 02.073 / Г. П. Дудчик. — Минск, 1970.
Анкета вучонага.
Дудчык Галіна Паўлаўна // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 105.
Сайт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Сайт "Википедия Белорусского государственного технологического университета".
Электронная бібліятэка БДТУ.
Навуковая электронная бібліятэка eLIBRARY.RU.
Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.