![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Мяжэнная, Марына Міхайлаўна (кандыдат тэхнічных навук ; нар. 1986) |
Нарадзілася 18.03.1986, г. Магілёў. Інжынер-электронік, спецыяліст у галіне прыбораў, сістэм і вырабаў медыцынскага прызначэння. Кандыдат тэхнічных навук (2012), дацэнт (2017).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (спецыяльнасць "Медыцынская электроніка", 2008; магістратура, 2009; аспірантура, 2012).
Навуковыя інтарэсы: апаратна-праграмнае забеспячэнне дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння захворванняў чалавека; сродкі рэгістрацыі, апрацоўкі і адлюстравання медыка-біялагічнай інфармацыі; медыцынскія сістэмы з біятэхнічнай адваротнай сувяззю.
Месца працы, пасада: Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі (2009, лабараторыя лазерных цытатэхналогій, малодшы навуковы супрацоўнік), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 2011, факультэт камп'ютарнага праектавання, кафедра інжынернай псіхалогіі і эрганомікі, дацэнт). Інфармацыя на 2022.
Узнагароды: стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2011) і інш.
E-mail: mezhennaya@bsuir.by
Варыянтная форма
Mezhennaya, Marina M. (нар. 1986) (англійская мова) |
Mâžènnaâ, Maryna Mihajlaŭna (нар. 1986) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |