unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Штаненка, Наталля Іванаўна (кандыдат біялагічных навук ; фізіялогія ; 1956—2018)

    Нарадзілася 25.09.1956, пас. Далінка, Карагандзінская вобласць, Казахстан. Фізіёлаг. Кандыдат біялагічных навук (1989), дацэнт (2004). Член Беларускага таварыства фізіёлагаў (1997, з 2011 – старшыня).
    Адукацыя: Карагандзінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Біялогія", 1981), Першы Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут імя І. М. Сечанава (аспірантура, 1988).
    Навуковыя інтарэсы: механізмы адаптацыі ў дзяцей, якія пражываюць у экалагічна неспрыяльных раёнах; малекулярныя механізмы вышэйшай нервовай дзейнасці і паводзін; ацэнка статусу вегетатыўнай нервовай сістэмы ў студэнтаў, якія падвергліся ўздзеянню радыеактыўнага ёду ўнутрывантробна і ў раннім дзіцячым узросце; аналіз эфектыўнасці аздараўленчых мерапрыемстваў на функцыянальны стан паказчыкаў кардыярэспіраторнай сістэмы школьнікаў, якія пражываюць у зоне радыеактыўнага забруджвання; фізіялогія спорту.
    Месца працы, пасада: НДІ нармальнай фізіялогіі (Масква, 1989–1993), Інстытут радыялогіі (Гомель, 1993–1997), Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1997–2018, факультэт па падрыхтоўцы спецыялістаў для замежных краін, кафедра нармальнай фізіялогіі, з 2011 – загадчык кафедры, з верасня 2017 – дацэнт кафедры біялогіі з курсамі нармальнай і паталагічнай фізіялогіі).
    Памерла 00.00.2018.

        Варыянтная форма
    Shtanenko, N. I. (1956—2018) (англійская мова)
    Štanenka, Natallâ Ivanaŭna (1956—2018)

        Гл. таксама
    Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Факультэт замежных студэнтаў
    Штаненко, Наталья Ивановна (кандидат биологических наук ; физиология ; 1956—2018) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Сравнительная характеристика поведенческих и ЭЭГ проявлений пищевой реакции и реакции избегания на фоне действия блокатора синтеза белка : диссертация … кандидата биологических наук : 14.00.17 : защищена 17.03.1989 : утверждена 00.00.1989 / Штаненко Наталья Ивановна. — Москва, 1989.
    Анкета вучонага.
    Штаненко Наталья Ивановна // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 170.
    Фатаграфія.
    Рэпазіторый ГрДМУ.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.