unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Даўгун, Святлана Іванаўна (кандыдат юрыдычных навук ; нар. 1961)

    Нарадзілася 30.09.1961, г. Касцюковічы, Магілёўская вобласць. Юрыст, спецыяліст у галіне крымінальнага працэсу, крыміналістыкі і судовай экспертызы, аператыўна-вышуковай дзейнасці, падпалкоўнік міліцыі (у адстаўцы). Кандыдат юрыдычных навук (2003), дацэнт (2008).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Правазнаўства", 1985), Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі (спецыяльнасць "Прафесійнае навучанне", спецыялізацыя "Метадычная работа", 1999).
    Навуковыя інтарэсы: доказы і даказванне ў крымінальным працэсе; праблемы крымінальна-працэсуальнага затрымання; гарантыі рэалізацыі прынцыпу прэзумпцыі невінаватасці на дасудовых стадыях крымінальнага працэсу.
    Месца працы, пасада: УУС Магілёўскага аблвыканкама (1982–1994, старшы інспектар), ЧУА "БІП – Інстытут правазнаўства" (2003–2014, загадчык кафедры), Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь (1994–2003 і з 2014, кафедра крымінальнага працэсу і крыміналістыкі, прафесар). Інфармацыя на 2017.
    E-mail: dovgun61@mail.ru

        Варыянтная форма
    Daŭgun, Svâtlana Ivanaŭna (нар. 1961)

        Гл. таксама
    Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Кафедра крымінальнага працэсу і крыміналістыкі
    Довгун, Светлана Ивановна (кандидат юридических наук ; род. 1961) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Теория и практика дознания в уголовном процессе : диссертация ... кандидата юридических наук : 12.00.09 : защищена 29.05.2003 : утверждена 29.10.2003 / Довгун Светлана Ивановна. — Минск, 2003.
    Дознание в уголовном процессе / И. И. Басецкий, Л. И. Василевский, С. И. Довгун. — Минск, 2002.
    Процессуальные основы назначения и производства судебно-медицинской экспертизы в Республике Беларусь / Б. М. Гольдинберг, С. И. Довгун. — Минск, 2007.
    Уголовный процесс : лекции / И. И. Басецкий, С. И. Довгун. — Минск, 2006.
    Соотношение уголовно-процессуального задержания с административным задержанием и мерами пресечения / С. И. Довгун // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Серыя D, Эканоміка, сацыялогія, права. — 2014. — № 2. — С. 80—85.
    Анкета вучонага.
    Фатаграфія.
    Сайт Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь.