| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Багінскі, Уладзімір Феліксавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; лясная гаспадарка ; нар. 1938) |
Нарадзіўся 02.02.1938, г. Масква. Спецыяліст у галіне лесаўпарадкавання і лясной таксацыі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1986), прафесар (2005). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004).
Адукацыя: Беларускі лесатэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Лясная гаспадарка", кваліфікацыя "Інжынер лясной гаспадаркі", 1960), Беларускі навукова-даследчы інстытут лясной гаспадаркі (Гомель; аспірантура, 1971?).
Навуковыя інтарэсы: лясная таксацыя; лесаўпарадкаванне; лесаводства; лесакарыстанне; лясныя фітацэнозы; распрацоўка класіфікацыі лясоў; эканоміка лясной гаспадаркі.
Месца працы, пасада: лясгасы Беларусі (1960–1968, ляснічы, галоўны ляснічы), Інстытут лесу НАН Беларусі (1968–2006, у 1989–2006 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1992 – загадчык лабараторыі), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (з 2007, прафесар кафедры лесагаспадарчых дысцыплін). Інфармацыя на 2025.
Узнагароды: прэмія НАН Беларусі (1997).
Варыянтная форма
| Baginski, Uladzimir Feliksavič (нар. 1938) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

