![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Мацыкава, Вольга Уладзіміраўна (кандыдат тэхнічных навук ; тэхналогія харчовых прадуктаў ; нар. 1974) |
Нарадзілася 08.12.1974, в. Палыкавічы, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне таваразнаўства харчовых прадуктаў і тэхналогіі прадуктаў грамадскага харчавання. Кандыдат тэхнічных навук (2007), дацэнт (2010).
Адукацыя: Магілёўскі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія прадукцыі грамадскага харчавання", кваліфікацыя "Інжынер-тэхнолаг", 1997), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання (аспірантура, 2006).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новых тэхналогій і рэцэптур прадуктаў харчавання функцыянальнага прызначэння, у т. л. абагачаных эсенцыяльнымі нутрыентамі; эмульсійныя прадукты харчавання; мучныя кандытарскія вырабы і інш.
Месца працы, пасада: Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання (з 1996, хіміка-тэхналагічны факультэт, кафедра тэхналогіі прадукцыі грамадскага харчавання і мясапрадуктаў, дацэнт, з 2016 – прарэктар па выхаваўчай рабоце). Інфармацыя на 2017.
Узнагароды: граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009, 2013).
E-mail: olga-food@rambler.ru
Варыянтная форма
Macykava, Vol'ga Uladzimiraŭna (нар. 1974) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Технологии производства бисквитов и песочного печенья с инсулином функционального назначения : диссертация ... кандидата технических наук : 05.18.15 : защищена 25.05.2007 : утверждена 27 06.2007 / Мацикова Ольга Владимировна. — Могилев, 2007.
Инженерная реология пищевых материалов : учебно-методическое пособие для студентов, магистрантов и аспирантов технологических специальностей / Н. Н. Курилович, О. В. Мацикова, Е. Ф. Тихонович. — Могилев, 2009.
Анкета вучонага.
Фатаграфія.
Сайт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |