unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Коган, Аляксандр Рыгоравіч (доктар тэхнічных навук ; тэкстыльная прамысловасць ; нар. 1929)

    Нарадзіўся 12.03.1929, г. Прылукі, Чарнігаўская вобласць, Украіна. Спецыяліст у галіне тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1985). Ганаровы доктар Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна (2004).
    Адукацыя: Маскоўскі тэкстыльны інстытут (спецыяльнасць "Прадзенне бавоўны", 1954; аспірантура, 1966; дактарантура, 1982).
    Навуковыя інтарэсы: тэхналогіі вытворчасці камбінаваных нітак новых структур, ільнозмяшчальнай пражы і тэкстыльных матэрыялаў, кампазіцыйных тэкстыльных матэрыялаў бытавога і тэхнічнага прызначэння; распрацоўка новых спосабаў прадзення і абсталявання для іх рэалізацыі; удасканаленне працэсаў вытворчасці пражы рознага складу; тэхналогіі перапрацоўкі адходаў тэкстыльнай вытворчасці; распрацоўка прагрэсіўных метадаў апрацоўкі тэкстыльных матэрыялаў, у т. л. на аснове нанатэхналогій.
    Месца працы, пасада: эвакашпіталь № 1648 (г. Курск; 1943–1944), фабрыка "Знамя труда" (г. Кастрама; 1954–1957), Прылукская панчошная фабрыка імя 8 Сакавіка (1957–1958), Прылукская прадзільная фабрыка (1958–1968, галоўны інжынер), Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1968, кафедра прадзення натуральных і хімічных валокнаў, загадчык кафедры; з 2015 – факультэт вытворчых тэхналогій, кафедра "Тэхналогія тэкстыльных матэрыялаў", дацэнт).
    Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны II ступені (1984); ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, канцэрна "Беллегпрам"; нагрудныя знакі Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і інш.
    E-mail: Kogan-ag@rambler.ru

        Варыянтная форма
    Kogan, Alâksandr Rygoravič (нар. 1929)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Факультэт вытворчых тэхналогій
    Коган, Александр Григорьевич (доктор технических наук ; текстильная промышленность ; род. 1929) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета ученого.
    Фатаграфія.
    Сайт "Calameo".
    Сайт кафедры "Тэхналогія тэкстыльных матэрыялаў" ВДТУ.