На главную |
---|
Справка
Гаўрычэнка, Мікалай Іванавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; кандыдат біялагічных навук ; заатэхнія ; фізіялогія ; нар. 1967) |
Нарадзіўся 12.12.1967, г. Касцюковічы, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне развядзення, селекцыі, генетыкі і ўзнаўлення сельскагаспадарчых жывёл. Доктар сельскагаспадарчых навук (2008), кандыдат біялагічных навук (1997), дацэнт (2003).
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Заатэхнія", 1991; аспірантура, 1994; дактарантура, 2007), Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы (спецыяльнасць "Менеджмент устаноў прафесійнай адукацыі", 2009).
Навуковыя інтарэсы: фізіялогія рэпрадукцыі; эндакрыналогія рэпрадукцыі жывёл; распрацоўка тэарэтычных і практычных асноў гарманальнага рэгулявання і павышэння пладавітасці малочных кароў.
Месца працы, пасада: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1991–2016, факультэт біятэхналогіі і аквакультуры, кафедра біятэхналогіі і ветэрынарнай медыцыны, прафесар, у 2000–2003 і 2014 – загадчык кафедры, 2003–2004, 2008–2009, 2014–2016 – дэкан факультэта, 2009–2014 – прарэктар па навуковай рабоце), Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (з 2016, рэктар, адначасова факультэт ветэрынарнай медыцыны, кафедра акушэрства, гінекалогіі і біятэхналогіі размнажэння жывёл імя Я. Р. Губарэвіча). Інфармацыя на 2023.
E-mail: Haurichenko@yandex.ru
Варыянтная форма
Gaŭryčènka, Mikalaj Ivanavič (нар. 1967) |
Haurichenka, M. I. (нар. 1967) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |