Справка
Нарадзіўся 16.06.1931, в. Капашчава, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць. Урач-педыятр. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1954; аспірантура, 1958).
Навуковыя інтарэсы: захворванні органаў стрававання і дыхання; даследаванні мікраарганізмаў у арганізме дзіцяці; харчовая алергія.
Заснавальнік навуковай школы "Педыятрыя".
Месца працы, пасада: Беларускі НДІ аховы мацярынства і дзяцінства (1958–1960), Цярнопальскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1961), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1962–2007, педыятрычны факультэт, 2-я кафедра дзіцячых хвароб, прафесар, у 1985–1998 – загадчык кафедры).
Узнагароды: граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979), Міністэрства аховы здароўя БССР (1983, 1993), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1987), Вярхоўнага Савета БССР (1987), Міністэрства асветы БССР (1990), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998), знак "Отличник здравоохранения Республики Беларусь" (1998) і інш.
Памёр 30.04.2007.
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...