![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Шэйбакі (дынастыя / сям'я) |
Медыцынская навукова-педагагічная дынастыя. Ураджэнцы Гродзеншчыны. Складаецца з прадстаўнікоў двух пакаленняў. Заснавальнік – Шэйбак Міхаіл Пятровіч (1931–2007), урач-педыятр, доктар медыцынскіх навук. Яго дзеці – Шэйбак Уладзімір Міхайлавіч (нар. 1956), урач-нарколаг, біяхімік, доктар медыцынскіх навук, і Шэйбак Васілій Міхайлавіч (нар. 1962), дзіцячы хірург, кандыдат медыцынскіх навук. Жонка Уладзіміра Міхайлавіча – Шэйбак Лідзія Мікалаеўна (нар. 1957), урач-педыятр, доктар медыцынскіх навук.
Варыянтная форма
Šèjbaki |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкеты Шэйбака Уладзіміра Міхайлавіча і Шэйбак Лідзіі Мікалаеўны.
Сайт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |