![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Венідзіктаў, Сяргей Віктаравіч (кандыдат філалагічных навук ; журналістыка ; нар. 1983) |
Нарадзіўся 25.03.1983, в. Гаі, Магілёўскі раён. Філолаг, журналіст, юрыст. Кандыдат філалагічных навук (2010), дацэнт (спецыяльнасць "Літаратуразнаўства", 2012).
Адукацыя: Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура", 2006), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 2009), Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць "Правазнаўства", 2014).
Навуковыя інтарэсы: сродкі масавай інфармацыі ў палітычным працэсе; тэорыя журналістыкі; палітычная камунікацыя; нацыянальная медыясфера; тэорыя грамадзянскага грамадства; медыяадукацыя; філалогія.
Месца працы, пасада: Магілёўскае гарадское тэлебачанне (2005–2015, 2 канал, рэдактар інфармацых праграм, намеснік галоўнага рэдактара), Універсітэт Франкліна Пірса (ЗША; 2011, даследчык у рамках навуковай праграмы "Фулбрайт"), Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з 2010, кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, з 2016 – начальнік кафедры). Інфармацыя на 2020.
Узнагароды: граматы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (2012, 2015), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013) і інш.
Варыянтная форма
Venidziktaŭ, Sârgej Viktaravič (нар. 1983) |
Венідіктов, С. В. (нар. 1983) (украінская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Медиакоммуникация в евразийском пространстве: стратегический ресурс интеграции : автореферат диссертации ... доктора политических наук : 10.01.10 / Венидиктов Сергей Викторович. ― Минск, 2018.
Анкета вучонага.
Сайт Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь.
"Google Scholar".
"eLIBRARY.RU".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |