На главную |
---|
Справка
Сямёнаў, Валерый Міхайлавіч (доктар медыцынскіх навук ; інфекцыйныя хваробы ; нар. 1956) |
Нарадзіўся 30.10.1956, г. Віцебск. Урач-інфекцыяніст. Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1997). Галоўны пазаштатны інфекцыяніст Віцебскай вобласці (1994–2000). Член Навуковага таварыства інфекцыяністаў Рэспублікі Беларусь (з 1997 – старшыня), Міжнароднага таварыства хіміятэрапеўтаў (1998), Міжнароднага союза за разумнае выкарыстанне антыбіётыкаў (APUA; 2000, з 2001 – старшыня беларускага аддзялення), Міжнароднай асацыяцыі клінічных мікрабіёлагаў і хіміятэрапеўтаў (IACMAC; 2001) і інш.
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Лячэбная справа", 1980), Кіеўскі навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі і інфекцыйных хвароб імя Л. В. Грамашэўскага (дактарантура, 1990).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне пытанняў патагенезу інфекцыйных захворванняў чалавека і распрацоўка метадаў дыягностыкі і лячэння хворых з інфекцыйнай паталогіяй.
Кіраўнік навукова-педагагічнай школы "Інфекталогія" (з 1991).
Месца працы, пасада: Віцебскі занальны штаб студэнцкага будатрада (1980, галоўны ўрач), Віцебская абласная інфекцыйная клінічная бальніца (1982–1985, урач), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1980, кафедра інфекцыйных хвароб, прафесар, у 1998–2006 і з 2014 – загадчык кафедры інфекцыйных хвароб з курсам ФПК і ПК, у 2006–2016 – дэкан лячэбнага факультэта). Інфармацыя на 2022.
Узнагароды: прэмія ЛКСМБ (1986); нагрудны знак "Отличник здравоохранения Республики Беларусь" (1999); званні "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2015), "Чалавек года Віцебшчыны" (2015).
Варыянтная форма
Sâmënaŭ, Valeryj Mihajlavič (нар. 1956) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |