На главную |
---|
Справка
Ермакоў, Віктар Уладзіміравіч (фізічная культура і спорт ; юрыдычныя навукі ; нар. 1960) |
Нарадзіўся 15.02.1960, в. Каробчына, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне пачатковага ваеннага навучання і фізічнага выхавання, юрыст (палкоўнік міліцыі ў запасе).
Адукацыя: Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць "Пачатковае ваеннае навучанне і фізічнае выхаванне", 1986), Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць "Правазнаўства", 1995).
Навуковыя інтарэсы: прафесійна-прыкладная фізічная падрыхтоўка.
Месца працы, пасада: Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама (1987–2005, упраўленне кадраў, начальнік аддзялення падрыхтоўкі кадраў), Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з 2006, кафедра прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўкі, выкладчык, адначасова трэнер-выкладчык клуба па лёгкай атлетыцы, у 2005–2006 і 2011–2012 – начальнік факультэта дзённага навучання, 2012–2015 – начальнік факультэта міліцыі). Інфармацыя на 2017.
Узнагароды: медаль "За бездакорную службу" III ступені (2003), II ступені (2013); нагрудны знак Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь "Ганаровы супрацоўнік МУС" (2013).
E-mail: ppfp@institutemvd.by
Варыянтная форма
Ermakoŭ, Viktar Uladzimiravič (нар. 1960) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Сайт Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |