unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Хіжэўскі, Алег Віктаравіч (кандыдат педагагічных навук ; фізічная культура і спорт ; нар. 1954)

    Нарадзіўся 16.02.1954, в. Ялуцэвічы, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры. Кандыдат педагагічных навук (2000), дацэнт (2002). Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, майстар спорту СССР па барацьбе самба (1972) і дзюдо (1975).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць "Спартыўна-педагагічная дзейнасць", 1977), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт", 1999).
    Навуковыя інтарэсы: методыка трэніровак па барацьбе самба і дзюдо; падрыхтоўка спартсменаў вышэйшай кваліфікацыі.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (2004–2006, загадчык кафедры барацьбы), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (2009–2016, інжынерна-эканамічны факультэт, кафедра фізічнага выхавання і спорту, прафесар).
    Узнагароды: граматы Дзяржаўнага камітэта БССР па фізічнай культуры і спорту (1981, 1983, 1985, 1986, 1989), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1985), Міністэрства адукацыі БССР (1989), Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2003), Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (2004).

        Варыянтная форма
    Hižèŭski, Aleg Viktaravič (нар. 1954)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Інжынерна-эканамічны факультэт
    Хижевский, Олег Викторович (кандидат педагогических наук ; физическая культура и спорт ; род. 1954) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Структура и содержание начальной подготовки дзюдоисток с учетом их возраста : диссертация ... кандидата педагогических наук : 13.00.04 : защищена 26.04.2000 : утверждена 07.06.2000 / Хижевский Олег Викторович. — Минск, 2000.
    Предупреждение травматизма, самоконтроль, массаж и самомассаж военнослужащих Вооруженных Сил Республики Беларусь, занимающихся спортивными единоборствами / О. В. Хижевский. — Минск, 2010.
    Анкета вучонага.
    Сайт "Википедия Белорусского государственного технологического университета".
    Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.
    Электронная бібліятэка БДТУ.