unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кулікоў, Валерый Міхайлавіч (кандыдат педагагічных навук ; фізічная культура і спорт ; нар. 1953)

    Нарадзіўся 16.03.1953, в. Нявелічы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Кандыдат педагагічных навук (1989), дацэнт (1996).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць "Фізічная культура і спорт", 1974; аспірантура, 1988), Акадэмія фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь (дактарантура, 1997).
    Навуковыя інтарэсы: фізічнае выхаванне студэнцкай моладзі; навукова-метадычныя асновы арганізацыі рухальнага рэжыму студэнтаў; даследаванне ўплыву фізічных практыкаванняў на разумовую працаздольнасць студэнтаў.
    Месца працы, пасада: 8-гадовая школа (в. Касцюкі, Любанскі раён; 1974–1976 – настаўнік фізічнай культуры); ДЮСШ ДСТ "Лакаматыў" (Гомель; 1976–1980 – трэнер-выкладчык); Гомельскі кааператыўны інстытут (1980–1990 – выкладчык, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання); Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1991–1993 – старшы выкладчык, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры); Гродзенскі абласны філіял АКБ "Пошук" (1993–1996 – кіраўнік); Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (1997–2000 і 2002–2010 – загадчык кафедры фізічнага выхавання); Навукова-даследчы інстытут фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (Мінск; 2000–2002 – загадчык лабараторыі); Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (2010–2016 – дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2016 – дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту). Інфармацыя на 2024.
    Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2008).
    E-mail: kulwal@tut.by

        Варыянтная форма
    Kulikoŭ, Valeryj Mihajlavič (нар. 1953)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Кафедра фізічнага выхавання і спорту
    Куліковы — Скварада (дынастыя / сям'я)
    Куликов, Валерий Михайлович (кандидат педагогических наук ; физическая культура и спорт ; род. 1953) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Падрабязней...