Справка
Нарадзіўся 01.05.1947, в. Шырокаўвелле, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання матэматыцы. Кандыдат педагагічных навук (1982), дацэнт (1989).
Адукацыя: Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць "Матэматыка і фізіка", 1971), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, 1977).
Навуковыя інтарэсы: матэматычная логіка; матэматычная тэрміналогія на беларускай мове; распрацоўка вучэбна-метадычных комплексаў па матэматыцы для агульнаадукацыйнай школы; прававая інфарматыка.
Месца працы, пасада: Высокаборская сярэдняя школа Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці (1971, настаўнік), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (1971–2013, кафедра методыкі выкладання матэматыкі, дацэнт, у 1989–2010 – загадчык кафедры), Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з 2013, факультэт міліцыі, кафедра аператыўна-вышуковай дзейнасці, дацэнт).
Узнагароды: нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2003), Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009).
Памёр 25.01.2026.
Варыянтная форма
| Latocin, Leanid Alâksandravič (1947—2026) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Сайт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Некралог.
Падрабязней...