Справка
Нарадзіўся 23.04.1969, гар. пас. Юрацішкі, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць. Гісторык. Доктар гістарычных навук (2014), дацэнт (2011).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны", 1994; аспірантура, 1997; дактарантура, 2013).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне самакіравання дзяржаўны і прыватнаўласніцкіх гарадоў вялікага Княства Літоўскага, інстытутаў прамой дэмакратыі гарадскіх ородских абшчын, карпаратыўнага самакіравання цэхаў, гільдый і брацтваў, абшчын нацыянальных меншасцей у 14 – пачатку 19 ст.; гісторыя рэлігійных абшчын і населеных пунктаў Ашмянскага рэгіёна; менеджмент і нарматыўна-прававое рэгуляванне ў сферы адукацыі, фінансава-гаспадарчая і планава-эканамічная дзейнасць, кадравая палітыка ўстаноў адукацыі, работа са зваротамі грамадзян у ўстановах адукацыі; арганізацыя факультатыўных заняткаў; праца з адоранымі і высокаматываванымі дзецьмі; развіццё сістэмы дадатковай адукацыі дарослых.
Месца працы, пасада: СШ № 179 (1993–1998, намеснік дырэктара), СШ № 199 (1998–2003, дырэктар) г. Мінска, Упраўленне адукацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска (2003–2007, начальнік упраўлення), Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі (з 2007, прарэктар па вучэбна-метадычнай рабоце, з 2011 – першы прарэктар, адначасова прафесар кафедры эканомікі і кіравання адукацыі). Інфармацыя на 2016.
Узнагароды: граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009, 2012), Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2015), юбілейны медаль "60 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг." (2006).
E-mail: sstrenkovskiy@mail.ru
Варыянтная форма
Strènkoŭski, Sârgej Pâtrovič (нар. 1969) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Сайт Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.