unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кручынскія (дынастыя / сям'я)

    Навукова-педагагічная дынастыя Беларусі і Расіі. Складаецца з прадстаўнікоў трох пакаленняў.
    Заснавальнік – Кручынскі Генрых Уладзіслававіч (1923–2006). Ураджэнец в. Каменны Брод Жытомірскай вобласці, Украіна. Хірург, спецыяліст па сківічна-тварнай, пластычнай хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1973). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1990). Закончыў Кіеўскі медыцынскі стаматалагічны інстытут (1954). Працаваў у Маскоўскім інстытуце ўрачэбнай касметыкі (у 1959–1963 – загадчык хірургічнага аддзялення), Беларускім інстытуце ўдаскалення ўрачоў (1971–1993, у 1979–1991 – загадчык кафедры стаматалогіі).
    Сын Генрыха Уладзіслававіча – Кручынскі Мікалай Генрыхавіч (нар. 1957). Хірург, гематолаг-трансфузёлаг, патафізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (2004), дацэнт (1999). Ураджэнец г. Масквы. Выпускнік Мінскага дзяржаўнага медыцынкага інстытута (1982). Прафесар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
    Унук Генрыха Уладзіслававіча і пляменнік Мікалая Генрыхавіча – Кручынскі Уладзіслаў Уладзіміравіч (нар. 1988). Гісторык, мастак. Кандыдат гістарычных навук (2016). Ураджэнец г. Масквы. Выпускнік Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта (2010). Навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў Поўдня Афрыкі Інстытута Афрыкі РАН (Масква).

        Варыянтная форма
    Kručynskiâ

        Гл. таксама
    Кручынскі, Мікалай Генрыхавіч (доктар медыцынскіх навук ; нар. 1957)
    Кручинские (династия / семья) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета Кручынскага Мікалая Генрыхавіча.
    Кручынскі Генрых Уладзіслававіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 491. (Інфармацыя: месца нараджэння – Чаркаская вобласць.)
    Кручинский Генрих Владиславович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931—2011. — Минск, 2011. — С. 388—390. (Інфармацыя: месца нараджэння – Жытомірская вобласць.)
    Кручинский Генрих Владиславович // Здравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты, 2008 год. — Минск, 2008. — С. 45—46.
    Сайт галерэі "Cargo". Інфармацыя аб Кручынскім У. У.
    Сайт "Meetingpoints". Інфармацыя аб Кручынскім У. У.