Справка
Нарадзіўся 12.07.1952, в. Кошкуль, Тарскі раён, Омская вобласць; грамадзянства – Расія. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Кандыдат педагагічных навук (1985), дацэнт (1988).
Адукацыя: Омскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1973; аспірантура, 1985).
Навуковыя інтарэсы: удасканаленне вучэбнага, трэніровачнага працэсу і спаборніцкай дзейнасці навучэнцаў і студэнтаў з улікам іх індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцей.
Месца працы, пасада: Омскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1974–1992, з 1989 – загадчык кафедры), жаночая баскетбольная каманда "Нефтяник" (Омск; 1979–1992, трэнер), ЗАА "Лесопродукт" (1993–1997, дырэктар), Ішымскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя П. П. Яршова (з 1997, у 1998–1999 – загадчык кафедры, 2000–2005 і 2008–2011 – прарэктар), Югорскі дзяржаўны ўніверсітэт (2005–2006, дацэнт, загадчык кафедры), Прадстаўніцтва Цюменскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта ў г. Ішыме (2007–2008, дырэктар), Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (2012–2017, факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця, кафедра аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры, з 2015 – загадчык кафедры).
Узнагароды: нагрудны знак Міністэрства спорту Расійскай Федэрацыі "Отличник физической культуры и спорта" (2002), медаль "Ветеран труда" (2008), медаль Пятра Лесгафта (2012) і інш.
E-mail: gin1952@rambler.ru
Варыянтная форма
Grigorovich, I. N. (нар. 1952) (англійская мова) |
Grygarovič, Ivan Mikalaevič (нар. 1952) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Повышение эффективности спортивной деятельности баскетболисток с учетом их индивидуально-психологических особенностей : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.04 / Григорович Иван Николаевич. ― Омск, 1985.
Анкета вучонага.
БД Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта "Персональные страницы преподавателей".
Рэпазіторый ПалесДУ.
"Google Scholar".=856 4\; Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.