unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Васіленка, Зоя Васільеўна (доктар тэхнічных навук ; тэхналогія харчовых прадуктаў ; нар. 1946)

    Нарадзілася 30.06.1946, в. Слабодка, Бялоўскі раён, Курская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне тэхналогіі прадуктаў грамадскага харчавання. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2003), Акадэміі аграрных навук (1996).
    Адукацыя: Маскоўскі інстытут народнай гаспадаркі імя Г. В. Пляханова (спецыяльнасць "Тэхналогія і арганізацыя грамадскага харчавання", 1968; аспірантура, 1971; дактарантура, 1988).
    Навуковыя інтарэсы: тэхналогія перапрацоўкі расліннай сыравіны і вытворчасць прадукцыі з заданымі ўласцівасцямі.
    Месца працы, пасада: Далёкаўсходні інстытут савецкага гандлю (г. Уладзівасток, 1971–1974, старшы выкладчык кафедры "Тэхналогія і абсталяванне прадпрыемстваў грамадскага харчавання"), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (з 1974, загадчык кафедры тэхналогіі і арганізацыі грамадскага харчавання, з 1993 – кафедры тэхналогіі прадукцыі грамадскага харчавання і мясапрадуктаў). Інфармацыя на 2023.
    Узнагароды: знак "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1993), медаль "За працоўныя заслугі" (2007) і інш.
    E-mail: vasilenko-box@rambler.ru

        Варыянтная форма
    Vasilenka, Zoâ Vasil'eŭna (нар. 1946)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (Магілёў). Хіміка-тэхналагічны факультэт
    Василенко, Зоя Васильевна (доктор технических наук ; технология продовольственных продуктов ; род. 1946) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Протопектиновый комплекс и технологические свойства овощей : диссертация ... доктора технических наук : 05.18.16 : защищена 28.06.1988 : утверждена 21.10.1988 / Василенко Зоя Васильевна. — Москва, 1988.
    Анкета вучонага.
    Васіленка Зоя Васільеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 23.
    Василенко Зоя Васильевна // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2018. — Минск, 2018. — С. 345—346.
    Василенко Зоя Васильевна // 35 лет Могилевскому государственному университете продовольствия. — Могилев, 2009. — С. 66.
    Зоя Васильевна Василенко (к 70-летию со дня рождения) // Вестник Могилевского государственного университета продовольствия. — 2016. — № 1. — С. 122—124.
    Фатаграфія.
    Сайт "AgroWeb Беларусь".
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій.