![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Роганаў, Генадзiй Мiкалаевiч (доктар хімічных навук ; фізічная хімія ; нар. 1945) |
Нарадзіўся 12.01.1945, с. Грачоўка, Арэнбугская вобласць, Расія. Фізікахімік. Доктар хімічных навук (1990), прафесар (1991).
Адукацыя: Куйбышаўскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія асноўнага арганічнага і нафтахімічнага сінтэзу", 1968), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1972).
Навуковыя інтарэсы: эксперыментальнае даследаванне раўнаваг ў рэакцыях арганічных злучэнняў; распрацоўка адытыўных метадаў прагназавання і ўзгаднення велічынь тэрмадынамічных уласцівасцей рэчываў, вызначэння тэрмадынамічных функцый рэчываў метадамі статыстычнай тэрмадынамікі; фарміраванне камп'ютарных баз даных па тэрмадынамічных уласцівасцях арганічных злучэнняў; тэрмадынамічны аналіз хіміка-тэхналагічных працэсаў.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1969–1973), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання (з 1973, у 1973–1977 – загадчык кафедры арганічнай хіміі, 1977–1979 – прарэктар па навуковай рабоце, з 1979 – на кафедры хімічнай тэхналогіі высокамалекулярных злучэнняў хіміка-тэхналагічнага факультэта, прафесар, у 2000–2010 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2013.
Узнагароды: ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР (1979), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1993, 2006), Магілёўскага ВА "Хімвалакно" (1998), канцэрна "Белнафтахім" (2007), Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003) і інш.
E-mail: roganov@tut.by
Варыянтная форма
Roganaŭ, Genadzij Mikalaevič (нар. 1945) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |