Справка
Нарадзіўся 30.01.1988, в. Уласаўцы, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць. Эканаміст, спецыяліст у галіне эканомікі прамысловасці. Кандыдат эканамічных навук (Расія, 2015; Беларусь, 2016), дацэнт (2017). Асацыіраваны прафесар Рэгіянальнай акадэміі менеджменту (Казахстан, 2016).
Адукацыя: Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Эканоміка і арганізацыя вытворчасці", кваліфікацыя "Інжынер-эканаміст", 2010; спецыяльнасць "Банкаўская справа", 2012), Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя І. Канта (аспірантура, 2014).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка інструментарыя ацэнкі рэсурсаэфектыўнасці прамысловай вытворчасці; імпартазамяшчэнне; мадэрнізацыйныя праекты ў прамысловасці; інавацыйныя працэсы; інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі; ацэнка, аналіз, прагназаванне ўстойлівасці развіцця рэгіянальнай эканомікі.
Месца працы, пасада: Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2010, дацэнт кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці інжынернага факультэта, з 2016 – начальнік вучэбна-метадычнага аддзела, адначасова дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі факультэта эканомікі і права, з 2017 – прарэктар па навуковай рабоце, з 2021 – першы прарэктар). Інфармацыя на 2021.
Узнаагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2017), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2017).
E-mail: klimukvv@yandex.ru
Варыянтная форма
Klimuk, Uladzimir Uladzimiravič (нар. 1988) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...